Дзеці з лагера «Весёлые ребята» наведалі музей ЦДА ДiM "Ветразь" г. Мiнска «Жывая спадчына Беларусі».
Яны акунуліся ў атмасферу жыцця беларусаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя, пазналі, як жылі нашы продкі і якія рэчы іх акружалі штодзень.
Кульмінацыяй экскурсіі стаў вясёлы майстар-клас па беларускай народнай польцы — дзеці не толькі назіралі, але і самі адчулі рытм і дух беларускай традыцыі!
