ПАЛАЖЭННЕ
V адкрытага конкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі
«Магутнае слова, ты, роднае слова»
1. Агульныя палажэнні
1.1. V адкрытыконкурс чытальнікаў беларускай паэзіі «Магутнае слова, ты, роднае слова» (далей Конкурс) праводзіцца ў межах Міжнароднага Дня роднай мовы, а таксама згодна з планам гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”.
1.2. Конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Мінска.
2. Агульныя мэты і задачы Конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння духоўнай культуры, патрыятычнага выхавання, а таксама моўнага развіцця і фарміравання цікавасці да мастацкага слова.
Задачы:
- выявіць лепшых чытальнікаў сярод навучэнцаў, прадставіць магчымасці для самарэалізацыі;
- выхоўваць літаратурны і мастацкі густ, культуру чытання.
- садзейнічаць раскрыццю творчага патэнцыяла ўдзельнікаў, фарміраваць цікавасць да беларускай літаратуры;
- выхоўваць любоў да роднай мовы і да сваёй радзімы сярод дзяцей;
- прывіваць падрастаючаму пакаленню дух патрыятызму.
3. Удзельнікі Конкурсу
Конкурс праводзіцца ў чатырох узроставых катэгорыях:
1-я катэгорыя – навучэнцы II-IVкласаў;
2-я катэгорыя – навучэнцы V-VI класаў;
3-я катэгорыя – навучэнцы VII-VIII класаў;
4-я катэгорыя – навучэнцы IX-Xкласаў.
Колькасць удзельнікаў абмежавана!
Установы агульнай сярэдняй адукацыі – па аднаму ўдзельніку! ў кожнай узроставай катэгорыі (узроставая катэгорыя вызначаецца педагогам).
Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – не больш за два ўдзельніка! (узроставая катэгорыя вызначаецца педагогам) ад аднаго аб’яднання па інтарэсах.
4. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
Заяўкі да ўдзелу дасылаюцца на электронную пошту аддзялення народнай творчасці ant.vetraz.21@mail.ru (глядзіце дадатак) з паметкай «Магутнае слова» да 18 лютага 2026 года.
Конкурс праводзіцца 23 лютага 2026 года ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» па адрасе: г.Мінск, вул. Чкалава, 1/4, кабінет 24, пачатак 13:00.
5. Умовы выбару твораў на Конкурс
На конкурс прымаюцца творы беларускіх пісьменнікаў на беларускай мове (вершы, урыўкі паэм ці п’ес).
Звяртаць увагу на творы сучасных маладых пісьменнікаў (Андрэй Дарожкін, Паліна Дваранская, Арсеній Грода, Аляксандра Жалязнова, Кацярына Мізэрыя, Яўгенія Пракапчук, Ірына Радзіхоўская, Мацвей Лішын і інш.).
Кожны ўдзельнік чытае адзін твор у адпаведнай ўзроставай катэгорыі.
Час выступлення абмежаваны. Не больш чым 2-3 хвіліны на ўдзельніка.
Пры падрыхтоўцы да конкурсу можна карыстацца наступнымі літаратурнымі крыніцамі:
Газета “Літаратура і мастацтва”
Часопіс “Маладосць”, “Полымя”, “Бярозка”
Таксама разглядаюцца аўтары, якія публікуюцца ў пералічанай літаратурнай перыёдыцы.
6. Крытэрыі ацэнкі выступлення:
- веданне тэксту;
- майстэрства вымаўлення (тэхніка прамовы, інтанацыйная выразнасць, культура невербальных зносін);
- адпаведнасць выбранага твора ўзросту ўдзельніка;
- глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора;
- артыстызм выканання.
Паказчыкі для ацэнкі – балы. Максімальны бал за кожны крытэрый – 5 балаў.
7. Журы Конкурсу
У склад журы ўвайдуць дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, пісьменнікі, кіраўнікі творчых аб’яднанняў г.Мінска.
8. Арганізатары Конкурсу
Упраўленне па адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска;
ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска».
9. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджаванне пераможцаў
Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы (І месца) і прызёры (ІІ і ІІІ месца) у кожнай узроставай катэгорыі. Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў дзень правядзення конкурсу, ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені і памятнымі сувенірамі.
Куратар конкурсу:
Кульбіцкая Вольга Аляксандраўна, загадчык аддзялення народнай творчасці,
+375292761219
Заяўка
на ўдзел у V адкрытым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі «Магутнае слова, ты, роднае слова»
Узроставая катэгорыя________________________________________________________
|
№ п/п
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка
(узрост удзельніка / клас)
|
Назва ўстановы адукацыі
|
Назва твора, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) аўтара твора
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, які падрыхтаваў удзельніка
|
Кантактны нумар тэлефона педагога
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
*Калі ласка, уважліва запаўняйце заяўку, асаблівую ўвагу надаючы напісанню прозвішчаў і ўласных імёнаў!
**Данныя заяўкі будуць выкарыстаны для запаўнення дыпломаў і бланкаў ацэнкі ўдзельнікаў.
***Мова запаўнення заяўкі – беларуская.