15 мая 2025 года ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” прайшлі VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў” пад патранажам УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” у межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцейі моладзі” і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”. Паўдзельнічаць ў майстар-класах прыехалі педагогі дадатковай адукацыі з розных куточкаў Мінскай вобласці: Нясвіж, Дзяржынск, Салігорск, Слуцк, Лагойск, Фаніпаль, Клецк, Маладзечна.
У напрамку “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” удзельнікі выконвалі вітую пляцёнку ў нетрадыцыйнай тэхніцы “Бярозавыя завушніцы” (педагог дадатковай адукацыі Туміловіч А.І., ЦДАДіМ “Ранак”) і пазнаёміліся з элементамі традыцыйнага каркаснага пляцення на прыкладзе стварэння васьміканцовай зоркі (педагог дадатковай адукацыі Кульба Р.В., ЦДАДіМ “Эўрыка”).
У напрамку “Фальклорная творчасць” педагог дадатковай адукацыі Касцяневіч Н.У. з фальклорным калектывам “Мілавіца” прадэманстравала веснавыя напевы каляндарна-абрадавага цыклу беларусаў, а Хамутова І.В., кіраўнік факльклорнага калектыву “Скарбніца традыцый” пазнаёміла ўдзельнікаў майстар-класаў з адметнасцямі стылістыкі беларускага побытавага танца. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі наведалі этнаграфічны музей "Жывая спадчына Беларусі".

