Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

29.03.2025

Субботний день!

29 сакавіка 2025 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Мінска імя В.П. Чкалава” адбыўся IV адкрыты конкурс беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі Мінуўшчыны” у рамках працы Гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў”.

На мерапрыемстве сабраліся творчыя калектывы з розных куткоў Беларусі: фальклорны ансамбль “Явар” ДУА “Сярэдняя школа № 159 г.Мінска”, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь  фальклорны гурт “Берагіня” ДУА “Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, ансамбль народных інструментаў “Музыкі”, фальклорны калектыў “Мілавіца”, фальклорны гурт “скарбніца традыцый” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, узорны фальклорны гурт “Валошкі” Новінскага сельскага Дома культуры, дзіцячы фальклорны калектыў “Вясейка” ДУА “Вясейская дзіцячая школа мастацтваў”, дзіцячы ўзорны ансамбль “Лянок” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў Асіповіцкага раёна”, “фальклорны ансамбль “Млынок” ДУА “Цэнтр дадатковай аддукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г.Мінска”, узорны акнсамбль народнай песні “Святкі” ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска”, фальклорны гурт “Сунічкі” ДУА “Сярэдняя школа №145 г.Мінска”.

Кожны калектыў прадставіў увазе журы насычаную праграмму, якая складалася з спеўнага і музычна-інструментальнага выканання беларускіх твораў. Атмасфера ўрачыстасці і свята прысутнічала на працягу ўсяго мерапрыемства. Пераможцы ансамблевых спеваў і музычна – інструментальнага выканальніцтва былі ўзнагароджаны кубкамі, а салісты-пераможцы  спеўнага праекта – медалямі. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў памятны сувенір.

 

 
ЦДО ДиМ "Ветразь" г. Минска
220039, г.Минск, ул.Чкалова, 1/4

oktcvr@minskedu.gov.by
Факс:
+375(17)3751964

Директор: 
+375(17)3775306
Режим работы:
Пн.-Вс.: 9:00-21:00
Яндекс.Метрика
Регистрационное свидетельство №1141101861 от 23.06.2011 г. с изменениями от 16.02.2024г.
Все контакты