2 сакавіка 2025 года адбылося вялікае свята "Даравальная нядзеля" у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, якое наведалі ўдзельнікі фальклорнага калектыву "Мілавіца" (кіраўнік - Касцяневіч Н.У.).
Падчас канцэртнай праграмы навучэнцы калектыву "Мілавіца" паспявалі масленічныя песні, пагулялі ў "Явар", развучылі беларускія побытавыя танцы "Мальвіна", "Бобік", "Верабей" і іншыя.
Затым фальклорны калектыў "Мілавіца" далучыўся да веснавога абраду "Чырачка" з вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, які рабілі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору.
Кульмінацыяй свята было спальванне пудзіла зімы - Марэны.
