1 сакавіка ў ЦДАДіМ " Ветразь" г.Мінска (вул. Чкалава, 1/4) адбылося раённае свята "Сустракаем Масленiцу".
Для гасцей мерапрыемства была арганiзавана канцэртная праграма з удзелам навучэнцаў цэнтра. Iнтэрактыўныя i творчыя пляцоўкi чакалі самых актыўных дзяцей i дарослых. Музыкальна-тэатралізаваны паказ "Як Ляля i сябры Масленку спраўлялi" захапіў гасцей свята яскравым выступленнем артыстаў. Усе жадаючыя частаваліся смачнымі блінамі i гарбатай. Завяршэннем раённага свята стала традыцыйнае спальванне пудзіла Марэны.
