29 кастрычніка 2018 г. у цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь г. Мінска» адбылося свята – адкрыццё рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў» у рамках рэгіянальнага праекта «Образовательный холдинг «Столица» как система сетевого взаимодействия государственных органов управления образованием и учреждений образования в образовательном пространстве г. Минска».
Гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы вельмі ўразіла шматгранёвасць прадстаўленных формаў традыцыйнай беларускай культуры: галерэі «Выцінанка: беларускі народны танец, мая Радзіма – Беларусь», «Зала беларускіх рамёстваў», кабінет-музей «Беларуская хатка», навукова-метадычная выстава, фотагалерэя. Не пакінула абыякавых і інтэрактыўная пляцоўка «Творчыя замалёўкі гасцей».
Яскрава прайшлі выступы і презентацыі па дзейнасці раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь», якая лягла ў аснову выхаваўчай работы рэсурснага цэнтра, а таксама перпектывы развіцця РЦ на 2018-2019 навучальны год.
Сярод ганаровых гасцей адкрыцця рэсурснага цэнтра прысутнічалі: Вялікая Н.М., намеснік загадчыка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Захожая Н.М., загадчык упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», Карпушава Н.М., намеснік загадчыка ўпраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», Маслаў М.Я., намеснік загадчыка ўпраўлення па адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, Пшанічная Н.І., загадчык аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, Тамашэўская І.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце палаца дзяцей і моладзі «Золак» г. Мінска, аўтар раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь».
Напрыканцы мерапрыемства выступіла Захожая Ніна Мікалаеўна са словамі шчырай падзякі і пажаданнем творчага развіцця і дасягненняў ўдзельнікам рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце ЦДАДіМ «Ветразь» г. Мінска.