07 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы фальклорны гурт “Скарбніца традыцый” правёў інтэрактыўнае мерапрыемства “Гуканне вясны”.
Навучэнцы прадэманстравалі загукальныя песні, веснавыя карагоды і найгрышы на акарынах, а таксама здзейснілі майстар-клас па веснавых гульнях і побытавых танцах.
