Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адно акно

Прынцып дзеяння "Аднаго акна"

Для спрашчэння вырашэння паўсядзённых праблем людзей Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 13 верасня 2005 года быў падпісаны Указ № 432 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні арганізацыі работы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах, іншых дзяржаўных арганізацыях", які накіраваны на рэальнае ўкараненне ў Беларусі прынцыпу "аднаго акна".

Гэты ўказ - комплексны нарматыўна-прававы акт, які закліканы спрасціць парадак выдачы грамадзянам рознага роду даведак і дакументаў.

Усе нормы па рашэнні якога-небудзь пытання з гэтага часу сканцэнтраваны ў адпаведным прававым акце, які змяшчае вычарпальны пералік дакументаў, якія грамадзяніну неабходна прад'яўляць. Вывучыўшы адзін дакумент, чалавек зможа атрымаць рэальную карціну - што яму трэба рабіць, куды ісці, якія даведкі атрымаць і колькі за гэта заплаціць. Такая сістэматызацыя заканадаўства накіравана на тое, каб рашэнне якога-небудзь пытання не аддавалася на водкуп розным ведамствам, а адбывалася комплексна.

Акрамя таго, новымі правіламі забаронена запытваць у чалавека дакументы, калі арганізацыя можа атрымаць іх сама, дапусцім, выпіскі з рэестраў, рэгістраў, банкаў даных, якія яна вядзе. Гэта прадугледжвае прынцып "аднаго акна".

Важна яшчэ тое, што ўказам выразна рэгламентаваны тэрмін выдачы рознага роду даведак і дакументаў. Ён не павінен перавышаць 15 дзён, а калі неабходна рабіць запыт у іншыя ведамствы або праводзіць экспертызу - месяц. Гэты тэрмін не будзе дзейнічаць толькі ў выпадку атрымання дакументаў з-за мяжы, асабліва па пытаннях пенсійнага забеспячэння і працоўнага заканадаўства.

Даведкі, якія выдаюцца дзяржорганамі, з гэтага часу будуць сапраўдныя на працягу шасці месяцаў.

Адным з апошніх рашэнняў ўвядзення ў дзеянні прынцыпу "аднаго акна" стаў указ № 152 ад 16 сакавіка 2006 года, якім упершыню замацаваны дакладны парадак выдачы дзяржорганамі і іншымі дзяржарганізацыямі даведак і іншых дакументаў. Аналагічнай міжнароднай практыкі, калі ўсе адміністрацыйныя працэдуры былі б сістэматызаваны ў адзіным прававым акце, не існуе.

Дадзены ўказ накіраваны на спрашчэнне, стварэнне больш даступнай і зразумелай для грамадзян працэдуры звароту ў дзяржаўныя органы за атрыманнем даведак і іншых дакументаў. Зацверджаны гэтым нарматыўным актам пералік уключае 414 адміністрацыйных працэдур, якія ахопліваюць практычна ўсе сферы жыцця: жыллёвыя праваадносіны, ахова здароўя, сувязь, прыродакарыстанне, архітэктуру і будаўніцтва, праца і сацыяльную абарону, транспарт, атрыманыя даходы і выплачаныя падаткі, рэгістрацыю нерухомасці і здзелак з ёй і многія іншыя.

Нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюць працу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. 

Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб мерах па далейшай дэ бюракратызацыі дзяржаўнага апарату"

Раздзелы сайта

ЦДОДиМ "Ветразь"
220039, г.Минск, ул.Чкалова, 1/4
oktcvr@minsk.edu.by
Факс:
8 (017) 375 19 64

Директор: 
8 (017) 377 53 06
Режим работы:
Пн.-Вс.: 9:00-21:00


Яндекс.Метрика
Регистрационное свидетельство №1141101861 от 23.06.2011 г. с изменениями от 27.06.2017г.
Все контакты