26 лістапада 2025 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці для кіраўнікоў фальклорных калектываў, спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу прайшоў абласны семінар-практыкум "Асаблівасці захавання, фіксацыі і вывучэння беларускага побытавага танца". Сваім вопытам па вывучэнню і захаванню побытавых танцаў падзяліліся кіраўнікі фальклорных калектываў Гродзенскай вобласці "Талер", "Нальшчаначка", "Зяльвяначка", "Жывіца", а таксама кіраўнік фальклорнага калектыва "Мілавіца" г.Мінска Касцяневіч Надзея Уладзіміраўна. Напрыканцы тэарэтычнай часткі семінара кіраўнік РЦ Вольга Аляксандраўна Кульбіцкая азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з палажэннем конкурса беларускіх народных танцаў "Ветразь", які адбудзецца 15 красавіка 2026 г у г.Мінску, а таксама звярнула ўвагу кіраўнікоў фальклорных калектываў на рэкамендацыі і пажаданні пры падрыхтоўцы да конкурса. У практычнай частцы ўдзельнікі семінара развучвалі такія побытавыя танцы як "Нарэчанька", "Карапет", "Лысы", "Гушкалка" і г.д. Мерапрыемства атрымалася насычаным і інфарматыўным.
