14 лістапада 2025 года згодна плану гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце "Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў" у ЦДАДіМ "Ветразь" г.Мінска для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, педагогаў дадатковай адукацыі і педагогаў-арганізатараў, а таксама для ўсіх зацікаўленых прайшоў семінар-практыкум "Моўная культура як аснова выхавання патрыятызму ў падрастаючага пакалення".
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна: СШ №1, СШ №71, СШ №226, СШ №90, СШ №97, СШ №30, а таксама настаўнікі і педагогі УА г.Мінска: СШ №191, ЦДАДі М "Арт", ЦДАДіМ "Контакт", Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска "Зорка". Кульбіцкая В.А., кіраўнік РЦ, азнаёміла ўдзельнікаў семінара з планам работы рэсусрнага цэнтра на 2025-2026 навучальны год, дзе ўвагу засяродзілі на V адкрытым конкурсе апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” . Касцяневіч Н.У., педагог фальклорнага калектыву "Мілавіца", прапанавала рэкамендуемыя кнігі, творы якіх можна выкарыстоўваць, а таксама распавяла, на што настаўнікам звярнуць увагу пры падрыхтоўцы дзяцей да конкурсу.
Пасля творчага нумару навучэнкі АІ "МІлавіца" Каржанеўскай Яны, ўдзельнікі семінара наведалі этнаграфічны музей "Жывая спадчына Беларусі", дзе Сакалова У.А., культарганізатар Цэнтра правяла аглядную экскурсію, а таксама распавяла, як моўная культура і музей звязаны паміж сабой. Кульмінацыяй семінара было правядзенне майстар-класа "Буслік шчасця" (педагог Сотнікава Т.Ю.) і ўручэнне ўсім удзельнікам сертыфіката на наведванне музея "Жывая спадчына Беларусі" ЦДАДіМ "Ветразь" г.Мінска.

