10.11.25Экскурсія «Беларуская хатка запрашае»
У этнаграфічным музеі «Жывая спадчына Беларусі» прайшла экскурсія «Беларуская хатка запрашае» для студентау ДУА «Мінскі дзяржаўны лінгвагуманітарны каледж». Кіраўнік музея В.А. Кульбіцкая пазнаёміла гасцей з асноўнымі раздзеламі экспазіцыі, прадметамі хатняга ўжытку і цікавымі фактамі пра жыццё нашых продкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Асабліва захапляльнай стала гісторыя пра дзяўочыя варожбы — як маладыя дзяўчаты марылі даведацца пра будучае і хутчэй выйсці замуж. Экскурсія атрымалася змястоўнай, утульнай і сапраўды душэўнай