Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.10.25

Святочнае мерапрыемства "Сямейныя традыцыі - сувязь пакаленняў"

16 кастрычніка 2025 года ў ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г.Мінска" ў рамках тыдня бацькоўскай любові для шматдзетных сямей Кастрычніцкага раёна г.Мінска прайшло святочнае мерапрыемства "Сямейныя традыцыі - сувязь пакаленняў". Для ўдзельнікаў мерапрыемства прайшла інтэрактыўная экскурсія "Рэха продкаў" у этнаграфічным музеі "Жывая спадчына Беларусі", дзе яны даведаліся пра жыццё і быт беларусаў, а таксама паўдзельнічалі ў абрадзе "Запяканне вуглоў": абрад праводзіцца на свята Пакровы для захавання і зберагання сям'і. Далей удзельнікаў чакала інтэрактыўная віктарына "Дзіўны свет міфаў і традыцый", а таксама творчыя майстар-класы, арганізаваныя педагогамі дадатковай адукацыі ЦДАДіМ "Ветразь". Свае творчыя віншаванні падаравалі навучэнцы Заслужанага аматарскага калектыву РБ узорнага вакальна-эстраднага ансамбля "Буслік" і салістка вакальнай студыі "Like Studio" Елізавета Драгун. Напрыканцы мерапрыемства шматдзетныя сем'і былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Лабковіч Юліі Сяргееўны і старшыні асацыяцыі шматдзетных бацькоў Кастрычніцкага раёна г.Мінска Жукавец Таццяны Аляксандраўны.

 
 

Раздзелы сайта

ЦДО ДиМ "Ветразь" г.Минска
220039, г.Минск, ул.Чкалова, 1/4
oktcvr@minskedu.gov.by
Факс:
+375(17)3751964

Директор: 
+375(17)3775306
Режим работы:
Пн.-Вс.: 9:00-21:00
Яндекс.Метрика
Регистрационное свидетельство №1141101861 от 23.06.2011 г. с изменениями от 16.02.2024г.
Все контакты