25 лютага 2025 года ў ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска" у рамках Дэкады роднай мовы і культуры прайшла раённая інтэлектуальная гульня "Беларускі асілак" для навучэнцаў 6 класаў УА Кастрычніцкага раёна г. Мінска. Удзел прымалі каманды наступных устаноў адукацыі: Сярэдняя школа №1, Гімназія №35, Гімназія №56 і Сярэдняя школа №11. Каманды чакалі 5 раўндаў "Годнае адзенне", "Загадкі", "Смачна есці", "Забытыя прадметы даўніны" і "Родная мова".
Пераможныя месцы размеркаваліся наступным чынам:
3 месца - каманда "Аматары роднай мовы" (СШ №11),
2 месца - каманда "Залацінкі" (Гімназія № 56),
1 месца - каманда "Не маўчым па-беларуску" (СШ "1).
Віншуем пераможцаў!
