24 лютага 2025 года ў ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г.Мінска" прайшоў IV адкрыты конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі "Магутнае слова, ты, роднае слова".
Конкурс праводзіцца ў рамках Дэкады роднай мовы і культуры з мэтай павышэння духоўнай культуры, патрыятычнага выхавання, а таксама моўнага развіцця і фарміравання цікавасці да мастацкага слова. Удзел узялі навучэнцы з розных раёнаў г. Мінска. Канкурсантаў ацэньвала паважанае журы: Малахоўскі Рагнед Юр'евіч - паэт, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", старшыня секцыі перакладу СПБ і Мурза Міхась Уладзіміравіч - намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”. па вынікам конкурсу пераможцы вызначыліся наступным чынам: 1-я ўзроставая катэгорыя:
3 месца - Вайніцкі Яраслаў (СШ № 226),
2 месца - Балодзіс Анастасія (Гімназія № 35),
1 месца - Бутурля Маргарыта (Гімназія№ 75);
2-я ўзроставая катэгорыя:
3 месца - Леванцова Ясенія (СШ №1),
2 месца -Дзядзюля Анастасія (СШ № 136),
1 месца - Радненак Міхаіл (СШ № 119);
3-я ўзроставая катэгорыя:
3 месца - Юрчук Ксенія (СШ №191),
2 месца -Іванчанка Міхаіл (ЦДАдіМ "Эўрыка"),
1 месца - Ждановіч Ганна (СШ № 136).
Спецыяльнай намінацыяй "Сімпатыя журы" адзначана Сівіцкая Валерыя (СШ №11).
4-я ўзроставая катэгорыя:
3 месца - Трыбельская Соф'я (Гімназія №15),
2 месца - Паўлушкіна Лізавета (СШ №168),
1 месца - Чаплінская Лізавета (СШ №119).
Віншуем пераможцаў!

