12 студзеня 2025 года фальклорны калектыў "Мілавіца" (кіраўнік – Касцяневіч Н.У.) цэнтра "Ветразь" наведаў свята "Шчодрык", якое адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Шчодрык (Васілле, Багатая Каляда, Шчодрая куцця) – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую багатую куццю, накрываюць шчодры калядны стол колькасцю 12 традыцыйных страў.
Пад час мерапрыемства фальклорны калектыў "Мілавіца" прыняў удзел у рэканструкцыі абыходнага абраду калядавання з в. Пагост Жыткавіцкага раёна. Затым удзельнікі калектыву правялі танцавальна-песенную праграму, дзе разам з наведвальнікамі музея развучылі танцы "Базар", "Мальвіна", "Бобік", "Верабей" і іншыя.