07.12.24 фальклорны гурт "Скарбніца традыцый" ЦДАДіМ "Ветразь" г. Мінска здзейсніў майстар-клас па побытавых танцах у аг. Блонь.
Удзельнікі даведаліся асноўныя пластычныя элементы беларускага побытавага танцу, а пасля пазнаёміліся з унікальнай танцавальнай традыцыяй аг. Хаціслава (Заходняе Палессе). А таксама з больш шырока пашыранымі побытавымі танцамі з кожнага этнаграфічнага рэгіёна нашай краіны.
