Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.12.24

Адкрыты майстар-клас па побытавым танцам "Беларускі побытавы танец - скарб народнай культуры"

У ЦДАДіМ "Ветразь" прайшоў адкрыты майстар -клас па побытавым танцам "Беларускі побытавы танец - скарб народнай культуры" ў анлайн - фармаце.
Пачалося мерапрыемства з расповеду пра Піліпаўскія вячоркі Надзеяй Касцяневіч (фальклорны калектыў "Мілавіца ") у этнаграфічным музеі "Беларуская хатка імя М.В. Снітко".
Далей ўдзельнікаў майстар- класа чакаў творчы нумар "Музычныя найгрышы " ад навучэнцаў ансамбля музычных інструментаў "Музыкі" пад кіраўніцтвам Алесі Герашчанка.
Другая частка мерапрыемства была адведзена знаёмству з лакальнымі побытавымі танцамі: Аг. Хаціслаў (Заходняе Палессе) - "Церніца", "Гіспанцыр", "Страданне", "Месяц", "Полька-Асапава" ,Усходняе Палессе - "Матлёт", Цэнтральная Беларусь - "Двойка", Паазер'е - "Полька-Ойра", Панямонне - "Лысы", Падняпроўе - "Барыня".
Спікерам мерапрыемства выступала Ірына Хамутова, кіраўнік фальклорнага калектыву " Скарбніца традыцый", выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору БДУКМ.
Майстар- клас прайшоў на належным ўзроўні і атрымаўся насычаным і змястоўным.

 

Раздзелы сайта

ЦДО ДиМ "Ветразь" г.Минска
220039, г.Минск, ул.Чкалова, 1/4
oktcvr@minskedu.gov.by
Факс:
+375(17)3751964

Директор: 
+375(17)3775306
Режим работы:
Пн.-Вс.: 9:00-21:00
Яндекс.Метрика
Регистрационное свидетельство №1141101861 от 23.06.2011 г. с изменениями от 16.02.2024г.
Все контакты