Ужо сёмы раз дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска» збірае творчыя калектывы з усёй Рэспублікі Беларусь на гарадскую танцавальную пляцоўку. З кожным годам геаграфія адкрытага конкурсу беларускіх народных танцаў толькі пашыраецца і расце.
18 красавіка 2024 года ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Мінска імя В.П. Чкалава» (вул. Чкалава, 3а) сабраліся 10 калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі для таго, каб падзяліцца лакальнымі асаблівасцямі валодання народнымі танцамі на чарговым, VІІ адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў «Ветразь – 2024».
Акрамя танцавальных калектываў на конкурсе прысутнічалі ганаровыя госці: значныя дзеячы культуры, навукі, педагогікі і мастацтва Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі розных сродкаў масавай інфармацыі.
Конкурс прайшоў на адным дыханні, прыгожа і шматгранна, не звяртаючы ўвагі на тое, што ўдзельнікаў было больш за сто чалавек.
Праграмма VІІ адкрытага конкурсу беларускіх народных танцаў «Ветразь – 2024» падзялілася на дзве паловы: конкурс танцавальных пар (чатыры ўзроставыя групы) і конкурс танцораў-салістаў (намінацыі «Заяц», «Жабка»).
Канкурсантаў ацэньвалі:
Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, дацэнт, кандыдат культуралогіі, старшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі гісторыка культурнай спадчыны Беларусі.
Рыбчынская Алена Уладзіміраўна, выкладчык харэаграфічных дысцыплін, балетмайстар, рэжысёр.
Хамутова Ірына Вітальеўна, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору УА “Беларускі дзяржаўныўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
З пераможцамі конкурсу можна пазнаёміцца па спасылцы http://tk.oktcvr.minsk.edu.by/be/main.aspx?guid=73971

